Тыдзень пачатковых класаў

27.04.2024

Прадметныя тыдні ў пачатковай школе ўжо на працягу некалькіх гадоў сталі часткай пазакласнай і пазавучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў. Адным з найболей дзейсных спосабаў фармавання новага стаўлення да спазнання з'яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Удзел у прадметным тыдні дае магчымасць малодшаму школьніку праявіць свае інтэлектуальныя, фізічныя здольнасці, раскрыць шматграннасць сваіх інтарэсаў. Акрамя таго, мерапрыемствы з'яўляюцца нефармальным зрэзам узроўню і якасці школьнага навучання, творчага развіцця для дзяцей любога ўзроўню развіцця.

Згодна з планам работы ШМА настаўнікаў пачатковай класаў, з 22 па 27 красавіка 2024 года ў школе праводзіўся тыдзень пачатковых класаў. Гэта форма работы нашага метадычнага аб'яднання стала ўжо традыцыйнай. У рамках тыдня прайшлі нестандартныя ўрокі, гульні-падарожжы, конкурсы, віктарыны, інтэлектуальныя гульні, патрыятычна-спартыўнае свята “Зарнічка”. Ён быў вельмі насычаным, крэатыўным і цікавым для нашых навучэнцаў. Многа змястоўных і пазнавальных мерапрыемстваў чакала пачаткоўцаў.